Alesia Zhitkevich / Алеся Жыткевіч

Alesia Zhitkevich / Алеся Жыткевіч

– born in 1990 in Potsdam, Germany. In 2015, the artist graduated from the Belarusian State Academy of Arts, the Department of Graphic Arts. In her creative work, Alesia brings together art, philosophy, and politics. Her research interests include the interdependence of public and private spheres, the structure of social space and corporeality, utopias, etc. She works with graphics, video art, and installations and is a member of the art and research group “Problem Collective”.

Being an artist is more than just being skilled in fine art techniques. And being an artist in Belarus is something more sacred than just a job. Art is a way of thinking, interacting with the world and exploring it. For me, being an artist is a personal identity. A good artist is uncomfortable. It is a person who critically examines the structure of the world, it is a dreamer, an inventor of new social paradigms.

Research that is only indirectly connected with art is an important part of my creative work. Nowadays, one cannot produce significant pieces of art skipping it – ignoring the theoretical framework, artists lose an opportunity to conceptualise the topicality of their art in a wider historical context. Art consists of numerous fragments of reality, it captures its very fabric12.

Art is a language. In art I appreciate the absolute meaning and form – when the idea and its visual implementation are presented with a maximum clarity and genuineness and art balances between being elusively abstract and utterly precise. I enjoy working with linguistic constructions3. In visual arts, not only does a word form a meaningful space that allows us to approach and fix its denotation, but it also generates new interpretations shaped by the context. When a word is translated into the system of graphic signs, to a certain extent it gains additional significance.

Moreover, art is a way of posing questions. I believe in its ability to allow us to explore society as an integral system and to lead to a better and deeper understanding of the universal laws and driving forces4. Unfortunately, current conditions in Belarus prevent its culture from developing, and in this sphere we face harsh censorship. However, restricting brave critical thinkers is not so easy, and I know that many of them live in Belarus, so I don’t get discouraged.

Art is a woman and art is a man. I would like to believe that art made by women will never be called “female art”, because we simply have art, just like we simply have human beings. It is important for me to use art as a medium to articulate the problems related to women’s position in our society, but I don’t define feminism as an issue that concerns women only. Feminism is humanism. I do embrace an opportunity to openly address women’s issues and speak about their position in society and I do it because I cannot act otherwise. I am fascinated by women who are dissatisfied with a place history has allotted to them, by strong and courageous individuals capable of becoming powerful leaders. And I cannot but sympathise with women who, despite having enormous potential, fail to make use of it because of their sex and the prevailing norms according to which religions, politics, cultures, or stereotypes hold them back.

Some of my artworks dedicated to women’s issues were inspired by a slogan of the American feminist and publicist Carol Hanisch “The personal is political”567. She urged women to recognize certain aspects of their personal lives as reflecting sexist power structures and being deeply politicised. Although introduced back in the 1960s, this slogan remains topical today with its meaning and sphere of application now broadened and including any individual who faces social pressure in many spheres of our lives, regardless of sex.

Art is freedom. I sincerely fail to realise why humanity has not yet succeeded in reaching mutual agreement and starting to live in peace and harmony. I may be a dreamer and an idealist89, but I do believe in the possibility of creating a prosperous society of the equals, where every person would feel important and truly free. And I do know for sure that art is able to humanise people – and that is our greatest mission.”

Edited by Anna Karpenko and Sophia Sadovskaya (2022).

1See: https://vimeo.com/290147071.
2Alesia Zhitkevich. See:  http://workhardplay.pw/ru/2018/projects/alesia-zhitkevich-speculative-world.html. Courtesy of the artist.
3Image: Alesia Zhitkevich, COLORLESS BELARUS, Series "ASEXUAL BELARUS", 2016, objects (plastic, acrylic, mirror), sound installation. Photo: Sergey Zhdanovich. Courtesy of the artist.
4Alesia Zhitkevich, see: http://moscowartmagazine.com/issue/55/article/1128. Courtesy of the artist.
5Image: Alesia Zhitkevich, Personal is political II, 2014, photography, acrylic painting. Courtesy of the artist.
6Image: Alesia Zhitkevich, Personal is political, 2013, photo series. Photo: Viktoryia Kharytonava. Courtesy of the artist.
7Alesia Zhitkevich, see: https://artukraine.com.ua/a/zhena-khudozhnika-sovremennogo-iskusstva-cenit-svobodu-tvorchestva/#.YSvEVrAzaM8. Courtesy of the artist.
8Image: Alesia Zhitkevich, Series "ASEXUAL BELARUS", 2017, plastic, acrylic. Courtesy of the artist.
9Alesia Zhitkevich. See: https://vimeo.com/284607020. Courtesy of the artist.

– нарадзілася ў 1990 годзе ў Патсдаме, Германія. У 2015 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці графіка. Творчая дзейнасць галоўным чынам абапіраецца на карэляцыю мастацтва, філасофіі і палітыкі. Даследчыя інтарэсы ў творчасці ўключаюць узаемаўплыў публічнай і прыватнай сфер, структуру сацыяльнай прасторы і цялеснасці, даследаванне ўтопій і іншыя.
Працуе з графікай, відэаартам і інсталяцыямі. Удзельніца мастацка-даследчай групы “Праблемны калектыў”.

Быць мастаком – гэта нешта большае, чым проста валодаць навыкам выяўленчых тэхнік. А быць мастачкай у Беларусі – нешта больш сакральнае, чым проста прафесія.

Мастацтва – гэта спосаб мыслення, спосаб узаемадзеяння са светам, спосаб вывучэння свету. Быццё мастачкай для мяне – персанальная ідэнтычнасць. Добры мастак – гэта нязручны мастак. Гэта той, хто крытычна глядзіць на тое, як упарадкаваны свет, летуценнік, вынаходнік новых сацыяльных парадыгмаў.

У маёй мастацкай практыцы важнае месца займае вывучэнне матэрыялаў, якія наўпрост не адносяцца да мастацтва. У сучасным свеце немагчыма ствараць асэнсаваныя творы мастацтва без даследавання. Ігнаруючы тэарэтычную базу, мастак губляе магчымасць асэнсаваць сваю кропку сучаснасці ў гістарычным кантэксце. Мастацтва складаецца з мноства фрагментаў нашай рэальнасці, яно фіксуе саму тканіну навакольнай рэальнасці12.

Мастацтва – гэта мова. Мне падабаецца ў мастацтве абсалют сэнсу і формы, калі ідэя і візуальны складнік даведзены да граніцы яснасці і чысціні, калі мастацтва балансуе на мяжы няўлоўна абстрактнага і гранічна дакладнага. Мне блізкая праца з моўнымі канструкцыямі3. Слова ў візуальным мастацтве не толькі стварае вакол сябе сэнсавую прастору, дазваляе нам наўпрост наблізіцца да зместу, зафіксаваць яго, але і з’яўляецца генератарам новых інтэрпрэтацый і значэнняў у залежнасці ад кантэксту. Калі слова пераводзіцца ў сістэму графічных знакаў, яно ў нейкім сэнсе атрымлівае дадатковую значнасць.

Мастацтва – гэта ў тым ліку спосаб задаваць пытанні. Я думаю, што мастацтва дазваляе вельмі глыбока і ўсебакова даследаваць стан грамадства як цэласную сістэму, яго ўсеагульныя законы і рухаючыя сілы функцыянавання і развіцця4. На жаль, у маёй краіне цяпер складаная сітуацыя з развіццём культуры, на яе накладзена строгая цэнзура. Але не так проста абмежаваць смелага і здольнага мысліць чалавека, а я ведаю, што ў Беларусі такіх шмат, таму не губляю надзею.

Мастацтва – гэта жанчына і гэта мужчына. Мне хочацца верыць, што мастацтва, створанае жанчынамі, ніколі не будзе называцца «жаночым мастацтвам», ёсць проста мастацтва, як ёсць проста чалавек. Мне важна казаць праз мастацтва аб становішчы жанчыны ў нашым грамадстве, але я не вызначаю фемінізм як выключна жаночае пытанне. Фемінізм – гэта гуманізм. Калі ёсць актуальныя пытанні, магчымасць гучна казаць пра жанчын і іх становішча ў грамадстве, я гэта раблю, таму што не рабіць не магу, не маю права. Мяне захапляюць жанчыны, якім цесна ў адведзеным ім гісторыяй месцы. Моцныя, смелыя жанчыны, здольныя заняць годную пазіцыю ў грамадстве, ачоліць супольнасць. І не магу не спачуваць тым, хто, маючы велізарны патэнцыял, не выкарыстоўвае яго толькі таму, што яна – жанчына, таму што так уладкаваны свет, дзе яе стрымліваюць рэлігія, палітыка, культурныя традыцыі і стэрэатыпы. Шэраг маіх работ, прысвечаных жанчынам, пачаўся са знаёмства з лозунгам амерыканскай феміністкі і публіцысткі Кэрал Ханіш “Асабістае – гэта палітычнае”567. Яна заклікала жанчын усвядоміць, што асобныя аспекты іх асабістага жыцця глыбока палітызаваныя і з’яўляюцца адлюстраваннем сексісцкіх уладных структур. І хоць гэты лозунг быў прыдуманы ў 1960-я гады, сёння ён ніколькі не страціў сваю актуальнасць, а нават пашырыў свой сэнс і стаў выкарыстоўваецца ў дачыненні да многіх сфер жыцця не толькі жанчыны, але і мужчыны, які зазнае сацыяльны ціск.

Мастацтва – гэта свабода. Я шчыра не разумею, як чалавецтва дагэтуль не змагло дамовіцца адно з адным, каб жыць у міры і згодзе. Магчыма я летуценніца і ўтапістка89, але я веру ў магчымасць стварэння шчаснага, роўнага грамадства, дзе кожны чалавек важны, кожны чалавек па-сапраўднаму вольны. І я дакладна ведаю, што мастацтва здольнае ачалавечваць людзей, і ў гэтым наша вялікая місія.”

Рэдактаркі: Ганна Карпенка і Сафія Садоўская (2022).

1Алеся Жыткевіч, глядзі: https://vimeo.com/290147071. З дазволу мастачкі.
2Алеся Жыткевіч, глядзі: http://workhardplay.pw/ru/2018/projects/alesia-zhitkevich-speculative-world.html. З дазволу мастачкі.
3Выява: Алеся Жыткевіч, COLORLESS BELARUS (серыя ASEXUAL BELARUS), 2016 год, аб'екты (пластык, акрыл, люстэрка), гукавая інсталяцыя. Фатаграфія: Сяргей Ждановіч. З дазволу мастачкі.
4Алеся Жыткевіч, глядзі: http://moscowartmagazine.com/issue/55/article/1128. З дазволу мастачкі.
5Выява: Алеся Жыткевіч, Асабістае - гэта палітычнае II, 2014 год, фатаграфія, роспіс акрылам. З дазволу мастачкі.
6Выява: Алеся Жыткевіч, Асабістае - гэта палітычнае, 2013 год, серыя фатаграфій. Фатаграфія: Вікторыя Харытонава. З дазволу мастачкі.
7Алеся Жыткевіч, глядзі: https://artukraine.com.ua/a/zhena-khudozhnika-sovremennogo-iskusstva-cenit-svobodu-tvorchestva/#.YSvEVrAzaM8.
8Выява: Алеся Жыткевіч, Серыя ASEXUAL BELARUS, 2017 год, акрыл, пластык. З дазволу мастачкі.
9Алеся Жыткевіч, глядзі: https://vimeo.com/284607020. З дазволу мастачкі.