Galina Vasilyeva / Галіна Васільева

Galina Vasilyeva / Галіна Васільева

– born in Polotsk in 1959. Artist, curator and teacher. She graduated from the Vitebsk State Pedagogical University in 1982. She is a member of the artic collective “4-63”, a curator and participant of the exhibitions held in Polotsk, Minsk, Bobruisk, Moscow, Vilnius, and Vitebsk and international projects in Belarus, Russia, Germany, Latvia, and the USA. Lives and works in Vitebsk, Belarus.

Constructivism appeared in my artistic practice in 1991, when picturesque expressiveness gave way to geometrical abstraction and together with it – quiet contemplation. Chaos was succeeded by pure form, painting on canvas turned into pure colour with canvas space extending beyond the stretcher. The rhythm of colour and geometric shapes began to determine the exhibition space the creation of which became my credo123. In 1993, I held my first exhibition of constructivist art in Vitebsk, followed by another one (in 1995) – “Concrete Constructivist Art” – that brought together more than 40 artworks. Concrete constructive art is not about the image of reality, it is irreality. I’ve always loved bright saturated colours. It is the whole world of feelings, emotions, experiences with each period of life corresponding to a different colour scheme where either black and white or ashen and purple dominate.

In 2001, I proposed to Vasilii Vasilyev to make a joint exhibition in the Artists’ Union hall with “Constructio” (Latin for “construction”) as its slogan embracing the concepts of form, plane, and space construction. The constructivist trend was common for our works shown there: my canvases Colour and Form, Ashen Series and Vasilii Vasilyev’s objects Plastic Standard. The exhibition “Construction / Im Sinne K. Malewitschs” was held in Germany in 2009.

The minimalism in colours and forms, the search for utmost expressiveness, harmony, strict selection became my art credo.

The square takes a special place in my creative practice. One of the performances dedicated to Malevich was The Square in the Square. What Is the Salt?

Constructivism is the most mysterious art movement, the unsophisticated viewer might find hard to comprehend, it is inexplicable in the categories of emotions and images and lacks familiar narratives and realistic forms. This art operates purely professional terms, such as colour and linear rhythm, composition, form, sign, the creation of exposition spaces. It is a kind of The Glass Bead Game. Solving this puzzle is hard, and maybe one doesn’t have to. Why don’t just enjoy and contemplate its energy, colour, dynamics or statics? This art movement is characterized by colour precision, extreme expressiveness, and active expansion into space. 

I often draw on the creative legacy of the artists of the past. My experiences and personal life affect my artworks, especially performances. In 1999, I was lucky to take part in the international festival BodenREform (Werenzhein) in Germany. The concept of the project was “Art – Environment – Ecology”. I came up with an idea to make a performance on horseback after a conversation with the project curator Karla Bilang. The venue was a former farmstead with stables and barns for cattle. My performance was called The Blue Rider4, it was a tribute to the creative association of artists who lived in Munich – in particular, to one of its organizers, Wassyli Kandinsky. I painted myself in ultramarine in the courtyard of the AtelierHof, got on a horse and rode around the exhibition area accompanied by two jockeys. The plot was taken from a work by Wassyli Kandinsky dated 1903. For me, The Blue Rider became a symbol of creative freedom.

The Blue Rider…

Past and present…

Merged in a single space

The name to which is art.

Quadro is a personal project I did in Vitebsk in 2015. The opening of the exhibition started with the performance The Caryatids5. For twelve minutes I stood on the stairwell of the Town Hall, holding a black rectangular object on top of my head, then walked up to the exhibition hall and placed it on the platform. The sculptured figures of the Caryatids have always stirred my imagination. These proud statues of women support the entablature replacing the columns. “Caryatids” was the name given by the ancient Greeks to the priestesses of the Artemis temple (Apollonia), but there is also another interpretation: the legend of the rebellious Carians, who were exterminated by the Greeks with their women turned into slaves. This performance, with some modifications, was repeated in Pskov as a parr of Salt project (Ilya Semin’s Gallery). 

2020 was marked by a large-scale art project Supremstorm (directed by Vlada Tsviki) in Vitebsk concert hall. As part of the programme, I conducted a performance Signs of Suprematism6. With my raised arms I carried the rolled Black Square (160×160) through the exhibition hall. “Angels” on stilts from the “Wheel” Youth Theatre were following me with a white square. Having spread out the white and then the black squares on the floor, I drew a circle, a square and a cross – the symbols of Suprematism, the eternal archetypal signs of the Earth, the sky, and man with the black square representing Suprematism and salt – a sign of the Earth, purification, and conservation.

Edited by Anna Karpenko and Sophia Sadovskaya (2022).

1Image: Galina Vasilyeva, Golden circle, 70x60, acrylic, canvas. Courtesy of the artist.
2Image: Galina Vasilyeva, Blue square, 98x90, acrylic, canvas. Courtesy of the artist.
3Image: Galina Vasilyeva, Victory over the sun, 120x120, acrylic, canvas. Courtesy of the artist.
4Image: Galina Vasilyeva, Performance The Blue Rider, 1999. The photo from the artist's archive, unknown author. Courtesy of the artist.
5Image: Galina Vasilyeva, Performance Caryatids, 2015. The photo from the artist's archive, unknown author. Courtesy of the artist.  
6Image: Galina Vasilyeva, Performance Signs of Suprematism, 2020. The photo from the artist's archive, unknown author. Courtesy of the artist.2

– нарадзілася ў Полацку ў 1959 годзе. Мастачка, куратарка, выкладчыца. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 1989 – 1991 гг. удзельніца творчага аб’яднання «4-63». Арганізатарка і ўдзельніца выстаў у Полацку, Мінску, Бабруйску, Маскве, Вільні, Віцебску. Удзельніца міжнародных праектаў у Беларусі, Расіі, Германіі, Латвіі, ЗША. Жыве і працуе ў Віцебску.

Канструктыўны кірунак у маёй творчасці зʼявіўся ў 1991 годзе, калі на змену маляўнічай экспрэсіі прыйшла геаметрычная абстракцыя. Экспрэсіўнасць саступіла месца спакойнаму сузіранню, хаос змяніўся чыстай формай, жывапіс палотнаў ператварыўся ў чысты колер, а прастора палатна выйшла за межы падрамніка. Рытм колеру, геаметрычных форм стаў дыктаваць правілы выставачнай прасторы, ствараць якую стала маім крэда123. У 1993 годзе я правяла першую выставу канструктыўнага мастацтва ў Віцебску, затым рушыла другая (1995 год) пад назвай “Канкрэтна-канструктыўнае мастацтва”. На выставе было прадстаўлена больш за 40 работ. Мастацтва канкрэтнае, канструктыўнае – гэта не вобраз рэчаіснасці, рэальнасці, гэта ірэальнасць. Я заўсёды любіла яркі, насычаны колер. Гэта цэлы свет пачуццяў, эмоцый, перажыванняў, кожнаму перыяду жыцця адпавядае свая колеравая гама – дамінуюць то чорна-белыя, то попельныя, то фіялетавыя колеры.

У 2001 годзе я прапанавала В. Васільеву зрабіць сумесную выставу ў зале СХ пад дэвізам «Constructio» (лац. пабудова). Пабудова формы, пабудова плоскасці, пабудова прасторы. Канструктыўны кірунак абʼядноўваў нашы працы: мае палотны Колер і форма, Попельная серыя і абʼекты В. Васільева Пластычны стандарт. У 2009 годзе ў Германіі адбылася выстава “Construction / Im Sinne K. Malewitschs”.

Мінімалізм колеру і форм, пошук найбольшай выразнасці, гармонія, строгасць адбору сталі маім крэда ў мастацтве.

Асаблівае месца ў маёй творчасці належыць тэме квадрата. Адзін з перформансаў, прысвечаных Малевічу – “Квадрат у квадраце. Што ёсць соль?”

Канструктыўны кірунак у мастацтве – самае загадкавае, цяжкае для разумення неспрактыкаванага гледача, яго складана растлумачыць катэгорыямі эмоцый, вобразаў, там няма звыклых для нас сюжэтаў, рэальных форм. Гэта мастацтва аперуе чыста прафесійнымі тэрмінамі, такімі як колеравы і лінейны рытм, пабудова кампазіцыі, формы, знака, стварэнне экспазіцыйнай прасторы. Гэта своеасаблівая “Гульня ў бісер”. Разгадаць гэты рэбус цяжка, ды і не трэба – можна толькі атрымліваць асалоду і сузіраць яго энергію, колер, дынаміку або статыку. Лаканічнасць колеру, гранічная выразнасць, актыўны выхад у прастору – найбольш характэрныя рысы гэтага стылю.

Я часта звяртаюся да творчай спадчыны мастакоў мінулых стагоддзяў, мае перажыванні і падзеі асабістага жыцця пакідаюць след у маёй творчасці, гэта асабліва праяўляецца ў маіх

перформансах. У 1999 годзе мне пашчасціла стаць удзельніцай міжнароднага фестывалю BodenREform у Германіі (Верэнцхайн). Канцэпцыя праекта: “Мастацтва – навакольнае асяроддзе – экалогія”. Ідэя зрабіць перформанс на кані ўзнікла пасля размовы з куратаркай праекта Карлай Біланг. Месца правядзення семінара – былая сялянская сядзіба, на падворку якой знаходзіліся стайні, хлявы для скаціны. Мой перформанс называўся Сіні вершнік4 – прысвячэнне творчаму абʼяднанню мастакоў, якія жылі ў Мюнхене, у прыватнасці, аднаму з арганізатараў абʼяднання В. Кандзінскаму. Я памалявала сябе ультрамарынам ва ўнутраным двары AtelierHof і, выйшаўшы на плошчу перад выставачнай залай, села на каня і абʼехала выставачны комплекс у суправаджэнні двух жакеяў. Сюжэт быў узяты з работы В. Кандзінскага 1903 года. Для мяне Сіні вершнік стаў сімвалам свабоды творчасці.

Сіні вершнік…

Мінулае і сучаснасць…

Зліліся ў адзінай прасторы,

імя якой – мастацтва.

Персанальны праект Quadro (Віцебск, 2015 год) – адкрыццё выставы пачалося перформансам Карыятыды5. Дванаццаць хвілін я стаяла на лесвічнай пляцоўцы Ратушы, трымаючы на галаве чорны прамавугольны абʼект, затым паднялася ў выставачную залу і ўстанавіла яго на подыум. Скульптурныя выявы Карыятыд заўсёды хвалявалі маё ўяўленне. Гэтыя гордыя жанчыны ў выглядзе статуй падтрымліваюць антаблемент, замяняючы сабой калоны. Карыятыдамі старажытныя грэкі называлі жрыц храма Артэміды (Апалоніі), але існуе і іншая трактоўка. Легенда аб непакорлівых карыйцах, якіх знішчылі грэкі, а жанчын ператварылі ў рабынь. Гэты перформанс з некаторымі зменамі быў паўтораны ў Пскове ў праекце Соль (галерэя Іллі Сёміна). 2020 год быў адзначаны маштабным арт-праектам Supremшторм (рэжысёр Улада Цвікі) у канцэртнай зале “Віцебск”. У межах праграмы я праводзіла перформанс Знакі супрэматызму6. На паднятых руках праз выставачную залу я несла Чорны квадрат (160х160), скручаны ў рулон. Следам за мной «анёлы» з Моладзевага тэатра “Кола” на хадулях неслі белы квадрат. Разаслаўшы белы і затым чорны квадрат на падлозе, малюю круг, квадрат і крыж – сімвалы супрэматызму, вечныя архетыпічныя знакі зямлі, неба і чалавека. Чорны квадрат як сымбаль супрэматызму. Соль як знак зямлі, знак ачышчэння і захавання.”

Рэдактаркі: Ганна Карпенка і Сафія Садоўская (2022).

1Выява: Галіна Васільева, Залаты круг, 70х60, акрыл, палатно. З дазволу мастачкі.
2Выява: Галіна Васільева, Сіні квадрат, 98х90, акрыл, палатно. З дазволу мастачкі.
3Выява: Галіна Васільева, Перамога над сонцам, 120х120, акрыл, палатно. З дазволу мастачкі.
4Выява: Галіна Васільева, Перформанс Сіні вершнік, 1999, фотаздымак з архіва мастачкі, аўтар невядомы. З дазволу мастачкі.
5Выява: Галіна Васільева, Перформанс Карыятыды, 2015, фотаздымак з архіва мастачкі, аўтар невядомы. З дазволу мастачкі.  
6Выява: Галіна Васільева, Перформанс Знакі супрэматызму, 2020, фотаздымак з архіва мастачкі, аўтар невядомы. З дазволу мастачкі.