– born in Minsk in 1975. She graduated from the Belarusian Academy of Arts, took part in theatrical performances and film shootings, learnt icon painting at St. Elisabeth Convent. Her parents were architects, so she grew up surrounded by creative people – both her family and their friends: artists and poets. The rich fantasy she inherited from her parents silenced the rational part of her character. The artist lives and works in Minsk.
“After the graduation and till last year, I had been living in internal exile. I manage not to moan and complain. My serious attitude to miracles and firm belief in them as the central phenomenon of this world help make friends, find students, love children, cook for volunteers, and make portraits of political prisoners seeing in them modern saints (which is actually true)12345678.
At different periods of my life, I would have given different answers to the question why I do art. Initially, it was purely because of feeling high when painting. Later, art became my way of speaking – not just a search, but a way to express my thoughts and ideas. Now my art is neither about a game nor about the excitement, but rather about inability to stay silent and hide things that my loved ones and I believe to matter – injustice, violence, physical and spiritual murders, imprisonment, and tortures. Art merges with the processes evolving around, making silence impossible. From now on, it is only being that everything serves – either the good or the evil.
I am an outsider. In no way do I fit this society. Rebellion is my way of life – I am far from being a highbrow artist with a palette. I do everything either spontaneously or don’t start it at all. That’s my nature. There are people of discipline, and there are people like me – self-taught whizzkids.
My youth was more than marginal – I tried both drugs and rock-n-roll and believed that sometimes art was about that freedom. The freer you are, the more powerful your art is. Young contemporary artists lack it. They don’t have to lose themselves into drinking to find their mission and discover this drive.
I live in the times one cannot live in. But I do, and this reality is something you can’t separate yourself from, it’s impossible not to be in it. I find it important that my daughter sees my artworks and understands their honesty. Through my art, I address people however realizing I would not ease their pain, but at least they would know that both in the present and future they are not alone.
A search for the emotional and spiritual truth is inherent in my art, but I do my best to get rid of it. Emotion prevents you from expressing a deep thought because by evoking a certain feedback you risk getting stuck at that, purely emotional, level. Beyond emotions, another dialogue unfolds – a more genuine and clearer one, closer to the point. My art strives not to trigger emotions. I would like to express some memorable things. Like the funeral of a close person, for example, and suddenly – a barking dog. So, this barking is something I would like to put in my painting, and it would be neither good nor bad. Instead, it is going to share a thought about how and what brought us there and how we are going to get out of it.
There is one piece of art that seems to be of no value, but I somehow see it as the most important for me right now. It has been made this year and features legionnaires beating a lying man, women with kids pulled by their hair9. It is a genre piece with not the best composition – the women in it resemble clouds in weird chitons. The man dressed in white in a puddle of blood. The legionnaires that look like masked spidermen with red eyes. This painting is my response to violence.
Preparation always takes me a long time – I keep on thinking while getting my canvases and paints ready, it is important for me to have a lot of material at hand. I do not start a piece until I have gathered everything, but then, when all is finally ready and when I am ready, too, I paint very fast. It is like me hanging from the cliff with my arms aching from the tension. I work in a rush, at lightning speed, with exploding blood vessels and my hand getting numb. Daily baby steps or nine-to-five routine are not my cup of tea, I can work only I am deep into the process.
I am not really active in the artists’ community. Recognition certainly matters to me, but it is not that I can get there. Maybe because my artworks are very careless, and I am not meticulous, accurate or precise. I love my understatement. In the material itself there lies a process, an imprint of life, similar to that of a living organism. There is a movement made by the viewer’s mind – not by the artist’s brush.
My daily routine now is the Hell. I live in the hell10111213. My friends are in prison, my daughter is getting crazy, my son has been forced into immigration and is now studying away from home – all these because the state can kill, cheat, and maim. And if in the past I managed to live a parallel life and to have nothing to do with the state, now it has become clear that we were living in illusion and, having seen the reality, we can’t and needn’t get back to it. We have lost time and are now paying for the silence1415. If there is any paint left on my palette after I have finished with my hell, I am going to paint a bouquet. I am going to use bouquets and flowers to bandage my wounds.
I cannot manage family relationships. No one has succeeded in bearing me, and my children are probably having a hard time. In art, there is some force that behaves if not as destructive, then as pushing the other force away. I failed to live with my partner, but I find it very easy to combine motherhood and art: if I were to choose between cooking and painting, I’d choose the former. That’s my priority. But the soup might have the color and the shades of the palette I wanted to have and might not be so edible, but rather aesthetic. It’s my artistic approach. And thus we would be eating flowers, not looking at the painting.”
Edited by Anna Karpenko and Sophia Sadovskaya (2022).
1Image: Ksenia Angelova, Olga Glushen. Series "Belarusian martyrology", 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 2Image: Ksenia Angelova, Igor Bantser. Series "Belarusian martyrology", 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 3Image: Ksenia Angelova, Dmitry Kubarev, Series "Belarusian martyrology". 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 4Image: Ksenia Angelova, Denis Ivashin, Series "Belarusian martyrology", 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 5Image: Ksenia Angelova, Vitold Ashurok, Series "Belarusian martyrology", 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 6Image: Ksenia Angelova, Arseny Sinyak. Series "Belarusian martyrology", 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 7Image: Ksenia Angelova, Alexey Sanchuk. Series "Belarusian martyrology", 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 8Image: Ksenia Angelova, Vladimir Matskevich. Series "Belarusian martyrology", 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 9Image: Ksenia Angelova, There was no choice, 2020, 90 x 80, oil on canvas. Courtesy of the artist. 10Image: Ksenia Angelova, The girl from Akrestinа, 2020, 24 x 34, acrylic on canvas. Courtesy of the artist. 11Image: Ksenia Angelova, I will marry a striking miner, 2020, 40 x 60, oil on canvas. Courtesy of the artist. 12Image: Ksenia Angelova, 0 ppm, 2020, 20 x 30, acrylic, cardboard. Courtesy of the artist. 13Image: Ksenia Angelova, Sky is with us, 2021, 40 x 60, acrylic on canvas. Courtesy of the artist. 14Image: Ksenia Angelova, Tetramorphs. Under Your Grace, 2020, 19.5 x 27.5, marker, wallpaper. Courtesy of the artist. 15Image: Ksenia Angelova, Christmas, 2020, mixed media. Courtesy of the artist.
– нарадзілася ў Мінску ў 1975 годзе. Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў. Іграла ў тэатры, здымалася ў кіно. Асвойвала іканапіс у Свята-Елісавецінскім манастыры. Вырасла ў творчай сям’і архітэктараў. Заўсёды была ў акружэнні мастакоў і паэтаў. Ад бацькоў ёй перадалася фантазійная натура. Гэтая якасць прыглушыла голас рацыё. Жыве і працуе ў Мінску.
“ Ад заканчэння інстытута да мінулага года я пражыла ва ўнутранай эміграцыі. У мяне атрымліваецца не ныць і не скуголіць. Сурʼёзнае стаўленне да цуду і перакананасць у ім як у галоўнай падзеі гэтага свету дапамагае мець сяброў, набіраць вучняў, любіць дзяцей, карміць валанцёраў, пісаць партрэты палітычных зняволеных, блытаючы іх са святымі (што адпавядае рэчаіснасці)12345678.
У розныя перыяды майго жыцця можна было па-рознаму адказаць на пытанне, чаму я займаюся мастацтвам. Спачатку гэта быў чысты кайф ад малявання. Пазней мастацтва стала спосабам гаварыць. Не проста пошук, але спосаб выказваць свае думкі і ідэі. Цяпер мастацтва для мяне – не гульня і не кайф, а немагчымасць маўчаць, немагчымасць не сказаць рэчы, важныя для мяне і маіх блізкіх: пра несправядлівасць, гвалт, забойствы, забойства душы, турмы, катаванні. Мастацтва зліваецца з працэсамі навокал, і ўжо немагчыма маўчаць. Цяпер, тут і зараз усё служыць толькі быццю, дабру ці злу.
Я маргіналка. Я не ўпісалася ў соцыум нават адной рукой ці нагой. Я жыву праз бунт, а не праз вобраз мастака з палітрай. Усё, што я раблю, я раблю стыхійна або наогул не пачынаю. Але гэта характар. Ёсць людзі дысцыпліны, а ёсць такія зімародкі-самародкі.
Маё юнацтва склалася маргінальна з вялікай літары М – і наркотыкі, і рок-н-рол. І мне здавалася часам, што вось у гэтай свабодзе і ёсць мастацтва. Чым больш яе, тым ты больш магутны мастак. У маладых сучасных мастакоў гэтага няма. Ім не трэба спачатку спіцца, каб знайсці сябе, каб адкрыць гэты драйв.
Я жыву ў часы, калі немагчыма жыць. Але я жыву, і гэта рэальнасць, ад якой не адарвацца, немагчыма не быць у ёй. Мне важна, што мая дачка бачыць мае работы, бачыць што яны сумленныя. Праз работы я звяртаюся да іншых людзей, і зразумела, што я не злагоджу іх боль сваім мастацтвам, але, па меншай меры, яны там, у будучыні або сучаснасці, будуць не самотныя.
У маім мастацтве прысутнічае пошук эмацыйнай, душэўнай праўды, але я стараюся адысці ад гэтага, як магу. Эмоцыя перашкаджае выказаць глыбокую думку, бо можна выклікаць зваротную эмоцыю і завязнуць на гэтым узроўні суцэльных эмоцый. За межамі эмоцый разгортваецца іншы дыялог, чысты, па сутнасці без тонаў. Маё мастацтва імкнецца не выклікаць эмоцый. Мне хочацца сказаць нейкія рэчы, якія проста запамінаюцца, як, напрыклад, пахаванне блізкага чалавека, і раптам мы чуем, як брэша сабака. І вось гэты брэх сабакі будзе ў мяне на карціне. Там не будзе дрэнна ці добра, там будзе думка пра тое, што нас туды прывяло, як мы там апынуліся, як нам выходзіць з гэтага.
Адна мая праца цяпер для мяне самая важная, хоць, здаецца, яна не надта каштоўная. Яна напісана ў гэтым годзе. На ёй намаляваныя легіянеры, якія бʼюць ляжачага на зямлі чалавека, жанчын з дзецьмі, цягнуць іх за валасы9. Яна жанравая, няўдалая па кампазіцыі, жанчыны там нагадваюць аблокі ў хітонах. Чалавек у крывавай лужыне, у белай вопратцы. Легіянеры, як спайдэрмены з прарэзамі ў масцы і чырвонымі вачыма. Гэтая праца – мой адказ на гвалт.
У мяне заўсёды вельмі доўга ідзе працэс падрыхтоўкі да працы: доўга думаю, рыхтуюся – палотны, фарбы, мне важна каб было шмат матэрыялу, нічога не малюю, пакуль усё не збяру, але потым, калі ўсё гатова і калі гатовая я, малюю вельмі хутка, імкліва, і калі працэс пачаўся, гэта як на скале вісіш і ад напружання рукі баляць. Я хутка працую, як маланка, судзіны покаюць, рука нямее. Я не магу працаваць кожны дзень патрошку ці ад 9 да 17. Калі захоплены – робіш.
Я не надта ўключана ў соцыум мастакоў, вядома, мне важна прызнанне, але яго няма. Можа таму што ў маіх працах вельмі шмат бязладнасці, і ў мяне няма ўедлівасці, дакладнасці, акуратнасці. Я люблю сваю недагаворанасць. У самім матэрыяле ёсць працэс, адбітак жыцця, як жывы арганізм. Рух, які здзяйсняецца свядомасцю гледача, а не пэндзлем мастака.
Мая штодзённасць цяпер – гэта пекла. Я жыву ў пекле, у пекле10111213. Мае сябры ў турме, дачка на мяжы варʼяцтва, сын вымушана пераехаў за мяжу і атрымлівае адукацыю не дома, і гэта ўсё таму, што дзяржава можа забіць, падмануць, пакалечыць. І калі раней атрымлівалася існаваць проста паралельна з дзяржавай, жыць, не перасякаючыся, то цяпер стала зразумела, што мы жылі ў ілюзіі, і, убачыўшы рэальнасць, вярнуцца да ілюзій немагчыма і не трэба. Мы прапусцілі час і плацім за маўчанне1415. Калі на палітры застануцца фарбы, пасля таго як я выпішу сваё пекла, я намалюю букецік. Забінтоўваю раны букетамі і кветкамі.
Я немагчымая ў сямейных адносінах. Мяне ніхто не вытрымаў, і дзецям маім са мной напэўна не проста. Ёсць у мастацтве калі не разбуральная сіла, то нейкае поле, у якім сілы адштурхваюць адна адну. Я не змагла жыць з партнёрам, але мацярынства і мастацтва мне вельмі проста сумясціць: калі дзесьці трэба выбраць – зварыць абед ці напісаць карціну – я звару абед. Гэта прыярытэт. Але суп будзе такога колеру і тых тонаў, як я хацела палітру, і можа будзе столькі ядомы, колькі эстэтычны. Гэта мастацкі падыход. І будзем есці кветкі, а не карціну глядзець.”
Рэдактаркі: Ганна Карпенка і Сафія Садоўская (2022).
1Выява: Ксенія Ангелава, Вольга Глушань, серыя "Беларускі мартыралог", 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 2Выява: Ксенія Ангелава, Ігар Банцар, серыя "Беларускі мартыралог". 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 3Выява: Ксенія Ангелава, Дзмітрый Кубараў, серыя "Беларускі мартыралог". 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 4Выява: Ксенія Ангелава, Дзяніс Івашын, серыя "Беларускі мартыралог". 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 5Выява: Ксенія Ангелава, Вітольд Ашурак, серыя "Беларускі мартыралог". 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 6Выява: Ксенія Ангелава, Арсеній Сіняк, серыя "Беларускі мартыралог". 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 7Выява: Ксенія Ангелава, Аляксей Санчук, серыя "Беларускі мартыралог". 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 8Выява: Ксенія Ангелава, Уладзімір Мацкевіч, серыя "Беларускі мартыралог". 2022, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 9Выява: Ксенія Ангелава, Выбару не было, 2020, 90 х 80, палатно, алей. З дазволу мастачкі. 10Выява: Ксенія Ангелава, Дзяўчына з Акрэсціна, 2020, 24 х 34, акрыл, палатно. З дазволу мастачкі. 11Выява: Ксенія Ангелава, Выйду замуж за страйкуючага шахцёра, 2020, 40 х 60, палатно, алей. З дазволу мастачкі. 12Выява: Ксенія Ангелава, 0 праміле, 2020, 20х30, акрыл, кардон. З дазволу мастачкі. 13Выява: Ксенія Ангелава, Неба з намі, 2021, 40 х 60, акрыл, палатно. З дазволу мастачкі. 14Выява: Ксенія Ангелава, Тэтраморфы, Пад Тваю міласць, 2020, 19,5 х 27,5, маркер, шпалеры. З дазволу мастачкі. 15Выява: Ксенія Ангелава, Раство Хрыстова, 2020, змешаная тэхніка. З дазволу мастачкі.