– born in 1971, Minsk, the Byelorussian Soviet Socialist Republic. She is a sculptor and a member of Revision group. Janna Grak graduated from the Republican Boarding School for Music and Fine Arts named after I. Akhremchik and the Belarusian Academy of Arts. As early as in the first works, she showed a conceptual approach to solutions in the field of ceramics. This experience was further developed and enhanced during her studies abroad: at the Gerrit Rietveld Academie in Amsterdam and the Kunstakademie Düsseldorf. In 1998, the artist received the Republican Prize of Young Art, Minsk, Belarus (1st prize), in 2005 – the Lovell Art Prize, Düsseldorf, Germany (1st prize). The work Transformer is now a part of the collection of the Museum of Modern Fine Art in Minsk.
My art is about space and its dimensions
I work with optical illusions to create surreal geometric constructions. I see space as an art medium, which I use in 3D modelling while also modifying a limitless space of the viewer’s perception.
My objects are about expansion and its infinity
My sculptures are transformers able to move and establish new relationships inside one artwork. As a part of geometric structures, objects can change appealing to the viewer’s perception and forming endless new combinations. All my works are about this continuous movement. I create a 3D space that reveals spatial multidimensionality.
My colours are about lightness and its power
I make colours myself using pure pigments. Colour is a system of communication with the viewer. It has its own dynamics and creates extra movement in the composition, revealing and enhancing each project’s concept.
I have never faced a question whether to be an artist or not. My father is a graphic artist, and since my childhood, I have always had a pencil, paper, and paints at hand. I looked at my father’s artworks, visited his studio where we used to print graphic images and attended exhibition openings. Also, I would spend time exploring the books about artists from our home library. Long before entering art school, I had already known the great masters of art history.
Having received an excellent education in Belarus, I decided to continue my studies in Europe. Thus, experiencing two completely different perspectives on studies and approaches to art, I chose to be an abstract artist. I work with ceramics, metal, and wood, and create spatial monumental forms as well as small objects.
Exploring the sculptural transformation of geometric forms, I pay special attention to the architecture of the exhibition space which my objects become part of, changing and re-creating it.
The galley space was taken into consideration in the creation of Central and Reversed Perspective – an installation that consists of 180 elements. Its overall size is 1426×230×220 cm1. The outer side is based on the reverse perspective with the centre of projection matching the viewer’s position, making him or her an integral starting point of the artwork. The inner side forms a linear perspective filled with colour. Thus, one piece of art simultaneously brings together two perspectives2.
I do not approach the wall as a 2D surface but go further and transform it into a 3D plane where the objects are no longer flat but have a volume3.
My sculptures are interactive and not finite4. By changing the location of the elements, the viewer becomes an integral part of the project5.
The illusions I create become reality. By interacting with an actual space, I also model it in the viewer’s mind. It is not on the surface of the wall where my main work evolves but in the viewer’s imagination6. By combining reality and illusion I show the versatility and sensitivity of the human perception mechanism7.
The idea of transforming a plane into a volume and vice versa underlies the artwork Three-dimensional Flatness89 – a red square surface consisting of 36 mechanically connected square wooden modules. These modules can be assembled into six geometric cubes, symbolising the six sides of a geometric cube, and then again rearranged into the red square10.
Edited by Anna Karpenko and Sophia Sadovskaya (2022)
1Image: Janna Grak, Central and reversed perspective, 2008. Wood, metal, pigments, lacquer. 1426x230x220 cm. 180 elements, each 46x46x7,7cm. Courtesy of the artist. 2Image: Janna Grak, Central and reversed perspective, 2008. Wood, metal, pigments, lacquer. 1426x230x220 cm. 180 elements, each 46x46x7,7cm. Courtesy of the artist. 3Image: Janna Grak, Three-dimensional Flatness. Wall Objects. Courtesy of the artist. 4Image: Janna Grak, Transformer, 2005. Fireclay, glaze. 5 elements, each 44x25x25 cm. Courtesy of the artist. 5Image: Janna Grak, Transformer, 2005. Fireclay, glaze. 5 elements, each 44x25x25 cm. Courtesy of the artist. 6Image: Janna Grak, Illusion of Perception, Part I. Wood, pigments, varnish, ceramic, cord. 450x245х2 cm. Courtesy of the artist. 7Image: Janna Grak, Illusion of Perception, Part II. Wood, pigments, varnish, ceramic, cord. 390x270х2 cm. Courtesy of the artist. 8Image: Janna Grak, Three-dimensional Flatness, 2007. Wood, metal, lacquer. 46x46x7,7 cm. 36 elements, each 46x46x7,7 cm. Courtesy of the artist. 9Image: Janna Grak, Three-dimensional Flatness, 2007. Wood, metal, lacquer. 46x46x7,7 cm. 36 elements, each 46x46x7,7 cm. Courtesy of the artist. 10Image: Janna Grak, Three-dimensional Flatness, 2007. Wood, metal, lacquer. 46x46x7,7 cm. 36 elements, each 46x46x7,7 cm. Courtesy of the artist.
– нарадзілася ў 1971 г. у Мінску, БССР – скульптарка, удзельніца групы Revision. Скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка і Беларускую акадэмію мастацтваў. Ужо ў сваіх ранніх працах праявіла канцэптуальны падыход да мастацкіх рашэнняў у працы з керамікай. Гэты вопыт развіўся і ўмацаваўся ў ходзе далейшага навучання за мяжой: у Акадэміі Рытвельда ў Амстэрдаме і ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў.
У 1998 годзе атрымала Рэспубліканскую прэмію маладога мастацтва, Мінск, Беларусь (1-я прэмія).
У 2005 годзе атрымала Lovells Art Prize, Дзюсельдорф, Германія (1-я прэмія). Праца “Трансформер” сёння знаходзіцца ў калекцыі Музея сучаснага мастацтва ў Мінску.
Маё мастацтва пабудавана вакол прасторы і яе вымярэнняў.
З дапамогай прасторавых аптычных ілюзій я ствараю геаметрычныя канструкцыі, немагчымыя ў нашай звыклай рэальнасці. Прастора – гэта мой матэрыял, які я пластычна мадэлюю ў трохмерным вымярэнні, адначасова ствараючы неабмежаваную прастору ва ўспрыманні гледача.
Маім аб’ектам характэрна пашырэнне і бясконцасць.
Мае скульптуры – трансформеры, яны маюць права на рух і будуюць новыя ўзаемаадносіны ўнутры адной і той жа работы.
Аб’екты развіваюцца ў геаметрычных структурах, апелюючы да ўспрымання гледача, у свядомасці якога адкрываюцца новыя, вядучыя ў бясконцасць камбінацыі. Бесперапынны рух – сутнасць маіх работ. Я ствараю аб’ёмную плоскасць, раблю бачнай шматмернасць прасторы.
Мае колеры звязаныя з лёгкасцю і яе сілай.
Свае колеры я ствараю сама, выкарыстоўваючы чыстыя пігменты. Колер – сістэма камунікацыі з гледачом. Ён мае ўласную дынаміку і стварае дадатковы рух у кампазіцыі, выяўляючы і ўзмацняючы канцэпт кожнага праекта.
Быць ці не быць мастаком – перада мной такога пытання не стаяла, у мяне проста не было іншага выбару. Мой бацька мастак, графік, і з самага дзяцінства аловак, папера, фарбы былі ў мяне заўсёды пад рукой. Я глядзела на тыя працы, якія рабіў мой бацька, мы разам ездзілі ў яго майстэрню, дзе друкавалі графічныя лісты, наведвалі адкрыцці выстаў. Я таксама праводзіла шмат часу, вывучаючы і разглядаючы кнігі пра мастакоў з нашай бібліятэкі. Задоўга да паступлення ў мастацкую школу я ўжо ведала вялікіх майстроў гісторыі мастацтваў.
Атрымаўшы выдатную адукацыю ў Беларусі, я вырашыла працягнуць навучанне ў Еўропе. Такім чынам, маючы досвед двух абсалютна розных прынцыпаў падыходу да навучання і бачання ў мастацтве, я стала працаваць як абстрактная мастачка.
Працуючы з керамікай, металам і дрэвам, я ствараю як прасторавыя, манументальныя формы, так і невялікія аб’екты.
Даследуючы скульптурную трансфармацыю геаметрычных форм, я надаю адмысловую ўвагу архітэктуры выставачнай прасторы, часткай якой становяцца мае аб’екты, змяняючы і ствараючы яе нанова.
Інсталяцыя “Цэнтральная і адваротная перспектыва” пабудавана з улікам прасторы галерэі і складаецца са 180 элементаў. Агульны памер працы 1426×230×220 см1.
Знешні бок выбудаваны па прынцыпе адваротнай перспектывы, дзе цэнтр сходу праекцыйных ліній знаходзіцца ўнутры самога гледача, што робіць яго неад’емнай, зыходнай кропкай работы. Унутраны бок утварае прамую перспектыву, напоўненую колерам. Так адна і тая ж работа змяшчае ў сабе адначасова дзве перспектывыы2.
Паверхні сцяны, якую разумеюць як плоскасць, для мяне не існуе. Я іду далей і ператвараю яе ў трохмерную прастору, дзе знаходзяцца аб’екты, якія, у сваю чаргу, перастаюць быць плоскімі і ператвараюцца ў аб’ём3.
Мае скульптуры інтэрактыўныя і не маюць канчатковай формы4. Змяняючы месцазнаходжанне элементаў, глядач становіцца неад’емнай часткай праекта5.
Створаная мной ілюзія становіцца рэальнасцю. Працуючы ў рэальнай прасторы, я таксама мадэлюю прастору ў свядомасці гледача. Мая асноўная праца адбываецца не на паверхні сцяны, а ва ўяўленні гледача6.
Сумяшчаючы рэальнасць і ілюзію, я паказваю шматграннасць і адчувальнасць механізму чалавечага ўспрымання7.
“Аб’ёмная плоскасць”89 – – работа, у аснове якой ляжыць ідэя трансфармацыі плоскасці ў аб’ём і адваротна. Чырвоная квадратная плоскасць, якая складаецца з 36 квадратных драўляных модуляў, якія пэўным чынам механічна злучаюцца адзін з адным. Гэтыя модулі можна скласці ў шэсць геаметрычных кубоў, якія сімвалізуюць шэсць бакоў геаметрычнага куба, а затым зноў раскласці ў чырвоны квадрат10.
Рэдактаркі: Ганна Карпенка і Сафія Садоўская (2022).
1Выява: Жанна Грак, Прамая і зваротная перспектыва, 2008 г. Дрэва, метал, пігменты, лак. 1426×230×220 см. 180 элементаў, кожны 46×46×7,7 см. З дазволу мастачкі. 2Выява: Жанна Грак, Прамая і зваротная перспектыва, 2008 г. Дрэва, метал, пігменты, лак. 1426×230×220 см. 180 элементаў, кожны 46×46×7,7 см. З дазволу мастачкі. 3Выява: Жанна Грак, Трохмерная плоскасць. Аб'екты на сцяне. З дазволу мастачкі. 4Выява: Жанна Грак, Трансформер, 2005 г. Шамот, глазура. 5 элементаў, кожны 44×25×25 см. З дазволу мастачкі. 5Выява: Жанна Грак, Трансформер, 2005 г. Шамот, глазура. 5 элементаў, кожны 44×25×25 см. З дазволу мастачкі. 6Выява: Жанна Грак, Ілюзія ўспрымання, частка I. Дрэва, пігменты, лак, кераміка, шнур. 450×245×2 см. З дазволу мастачкі. 7Выява: Жанна Грак, Ілюзія ўспрымання, частка II. Дрэва, пігменты, лак, кераміка, шнур. 390×270×2 см. З дазволу мастачкі. 8Выява: Жанна Грак, Трохмерная плоскасць, 2007 г. Дрэва, метал, лак. 46×46×7,7 см. 36 элементаў, кожны 46×46×7,7 см. З дазволу мастачкі. 9Выява: Жанна Грак, Трохмерная плоскасць, 2007 г. Дрэва, метал, лак. 46×46×7,7 см. 36 элементаў, кожны 46×46×7,7 см. З дазволу мастачкі. 10Выява: Жанна Грак, Трохмерная плоскасць, 2007 г. Дрэва, метал, лак. 46×46×7,7 см. 36 элементаў, кожны 46×46×7,7 см. З дазволу мастачкі.